Новости

О режиме работы филиала "Археологический музей "Берестье"

С 1 декабря 2017 года режим работы филиала «Археологический музей «Берестье» с 10.00 до 18.00. Вход посетителей до 17.30 часов. До 31 декабря 2017 года без выходных дней.

Закрытие филиала "Археологический музей "Берестье" на санитарный день

14 декабря 2017 года филиал «Археологический музей «Берестье» будет закрыт на санитарный день.

Приглашаем всех желающих принять участие в конкурсе на лучшую новогоднюю поделку

Подробнее...

Мастацкая выстава “Тадэвуш Рэйтан – славуты сын Берасцейшчыны”

17 лістапада 2017 г. ў філіяле "Мастацкі музей" Брэсцкага абласнога краязнаўчага музея адкрылася мастацкая выстава “Тадэвуш Рэйтан – славуты сын Берасцейшчыны”. 

Выстава арганізавана  сумеснымі намаганнямі Арт-суполкі імя Тадэвуша Рэйтана і супрацоўнікамі філіяла. Прысвечана яна  памяці Тадэвуша Рэйтана, дэпутата ад Навагрудскага ваяводства Вялікага Княства Літоўскага на сойм 1773 г., які стаў  на чале невялікай групы паслоў пераважна з беларускіх земляў ВКЛ, якія  мужна выступілі  ў абарону незалежнасці сваёй Радзімы, супраць Першага падзела дзяржавы. Гэта выстава адна з праяў вяртання імя Тадэвуша Рэйтана з нябыту.  Да гэтага часу яна пабывала ў розных гарадах Беларусі – Мінску, Пружанах, Баранавічах, Навагрудку, Івянцы і, безумоўна, ужо пяць год яе можна бачыць на фестывалі сучаснага мастацтва ДАХ “РЭЙТАН”, які з 2013 г. ладзіцца ў старых мурах сядзібы Тадэвуша Рэйтана ў в. Грушаўка Ляхавіцкага раёна. Прадстаўленыя графічныя творы – сумесная праца вядомага мастака Алеся Родзіна і даследчыка-рэйтаназнаўцы Дзмітрыя Юркевіча. У некалькіх дзесятках малюнкаў аўтары перадалі кароткі і поўны трагізму жыццярыс Тадэвуша Рэйтана (1740-1780) і гісторыі яго роду. На выставе прадстаўлена каля 40 малюнкаў, і гэта толькі частка ўнікальнага графічнага шэрага “Род Рэйтанаў. Асобы. Падзеі”, які быў распачаты ў 2011 годзе.

Пад час адкрыцця наведвальнікаў чакае гістарычная экскурсія ў падзеі канца ХІХ ст., якую правядуць стваральнікі выставы.

Выстава працягнецца да 10 снежня 2017 г.